09 февраля 2022

Минус Сябры - Мама

Текст (слова) песни Сябры - Мама:

Размер текста:

Сяброў я пагубляў сваіх нямала.
І сталі мне прывыклымі даўно
Нястомны шум і цесната вакзала,
І бруднае вагоннае акно.

І ўсё-ткі зберагчы я здолеў многа,
Раз не забыў спавітую тугой
Сцяжынку да бацькоўскага парога,
Што з сэрца пачынаецца майго.

Там недзе мама, мама
Цяпер чакае, мабыць,
Цяпер сумуе, мабыць,
Па блудным сыне зноў.
А я хаджу па свеце.
Ды прыцягненне сэрца,
Твайго, матуля, сэрца
Вяртае ўсё ж дамоў.

Мне лёс ужо цяпер не перайначыць.
І не вярнуць таго мне, што прайшло.
Удачаю змяняецца няўдача
І цемраю змяняецца святло.

Калі ж у свеце заблуджуся раптам
І сам дарогу не знайду ніяк,
Святло ў вакне бацькоўскай мілай хаты
Заўсёды будзе мне, нібы маяк.

Там недзе мама, мама
Цяпер сумуе, мабыць,
Цяпер сумуе, мабыць,
Па блудным сыне зноў.
А я хаджу па свеце.
Ды прыцягненне сэрца,
Твайго, матуля, сэрца
Вяртае ўсё ж дамоў.

Там недзе мама, мама
Цяпер сумуе, мабыць,
Цяпер сумуе, мабыць,
Па блудным сыне зноў.
А я хаджу па свеце.
Ды прыцягненне сэрца,
Твайго, матуля, сэрца
Вяртае ўсё ж дамоў.

Там недзе мама, мама
Цяпер сумуе, мабыць,
Цяпер сумуе, мабыць,
Па блудным сыне зноў.
А я хаджу па свеце.
Ды прыцягненне сэрца,
Твайго, матуля, сэрца
Вяртае ўсё ж дамоў.

Там недзе мама, мама
Цяпер сумуе, мабыць,
Цяпер сумуе, мабыць,
Па блудным сыне зноў.
А я хаджу па свеце.
Ды прыцягненне сэрца,
Твайго, матуля, сэрца
Вяртае ўсё ж дамоў.



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация