10 апреля 2022

Минус Песняры - Плыве рэчачка

Текст (слова) песни Песняры - Плыве рэчачка:

Размер текста:

Плыве рэчачка далінкай
Рыбак шмат у ей;
Пакахай мяне,дзяўчынка,
Як рыбкі ручэй!

Без вадзіцы б аніколі
Рыбкі не жылі;
Без кахання шчасця,долі
Няма на зямлі.

Няма з кім дзяліці гора,
Смутку і пацех;
Вылі слёз хоць цэла мора,
Чужым будзе смех.

Хто ж кахае,ўсё згадае,
Адчуе душой;
Не чурайся ж,дзяўчыначка,
Сэрца мне ўспакой.

Разам будзем жыці ў хатцы,
Разам песні пець;
Будзе раем свет здавацца,
Ўсё праўдай яснець.

Атачу цябе з душою
апекай сваей;
Не зазнаеш ты за мною
Крыўду ад людзей.

Жыццё будзе слацца кветкай,
Сонцам заблішчыць;
Гэй,ў долі добрай гэткай
Слёз не будзеш ліць!

Пакахай жа мяне толькі
Усяей душой,
Не дай з жалю марнавацца,
Сэрца супакой!



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация