09 февраля 2022
Не нравится 0 Нравится

Минус Сябры - Васiлькi-рамонкi

Текст (слова) песни Сябры - Васiлькi-рамонкi:

Размер текста:

Па над вёскай-вёсачкай, па-над вёскай-вёсачкай
Сцелiцца туман.
Канюшына спелая, канюшына спелая
Дорыць свой дурман.

У птушыным гомане, у птушыным гомане,
Ў спевах cалаўя
Пра цябе нiколi, пра цябе нiколi
Не забуду я.

Прыпеў:
Васiлькi-рамонкi i нябёсаў плынь,
Не кране пачуццяў горкая палынь,
Вецер сум развее водарам лугоў,
Не пагасне да цябе мая любоў.

Васiлькi-рамонкi i нябёсаў плынь,
Не кране пачуццяў горкая палынь,
Вецер сум развее водарам лугоў,
Не пагасне да цябе любоў.

Па-над вёскай-вёсачкай, па-над вёскай-вёсачкай
Запяе гармонь.
У руце трымаю, у руце трымаю
Я тваю далонь.

I птушыны гоман, i птушыны гоман
Павянчае нас
Пад вярбой густою, пад вярбой густою
У вясновы час.

Прыпеў.

У птушыным гомане, у птушыным гомане,
Ў спевах cалаўя
Пра цябе николi, пра цябе николi
Не забуду я.

Прыпеў.

Не пагасне да цябе любоў,
Да цябе мая любоў.



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация