08 марта 2017

Минус Неруш - Белая яблыня

Текст (слова) песни Неруш - Белая яблыня:

Размер текста:

1. Гуляе шумная мяцеліца па золкіх сцежках і шляхах.
І сонца знікла, больш не свеціцца, нібы схавалася ў ярах.
Вярба над рэчкаю маркоціцца, успамінаючы вясну,
І мне ў вясну вярнуцца хочацца хоць на хвіліначку адну.

Прыпеў:
Белая, белая яблыня сніцца мне па начах.
Чыстай красою прывабнаю ночка стаіць у вачах.
Белая, белая яблыня зоркай стаіць у вачах,
Светлаю чыстай красою прывабнаю спаць не дае па начах.

2. Была вясна такая мілая, пара счаслівая была.
У сэрца песня салаўіная святлом навекі ўвайшла.
Ды не хапіла счасццю нечага, мак адспяваў, адцвіў язмін.
Няма на свеці счасця вечнага, ёсць толькі вечны ўспамін.

Прыпеў:
---------------
Прыпеў: Белая, белая яблыня сніцца мне па начах.
Чыстай красою прывабнаю ночкай стаіць у вачах.
Белая, белая яблыня зоркай стаіць у вачах,
Светлаю чыстай красою прывабнаю спаць не дае па начах.
Светлаю чыстай красою прывабнаю спаць не дае па начах.



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация