19 октября 2018
Не нравится 0 Нравится

Минус Бяседа - Крапівушка

Текст (слова) песни Бяседа - Крапівушка:

Размер текста:

1. Каля плоту крапівачка

Ўсё куслівая,

А ў мяне свякровачка

Ўсё журлівая.



2. Ой, журыла як дзень, як ноч,

Прэч праганяла,

Яна мяне маладую

З свету зжывала.



3. Ой, пайду я, маладая,

Ў поле роўнае,

Ой, стану я, маладая,

Хоць рабіначкай.



4. Ішлі хлопцы, два малойцы

З Украіначкі,

Ўбачылі рабіначку

За крынічкаю.



5. Сталі яны на дарожцы,

Пахіліліся,

А прыйшоўшы да хатачкі,

Пахваліліся.



6. А мая ж ты матулечка,

Я ўвесь свет прайшоў,

Нідзе такой рабіначкі

Жаркай не знайшоў.



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация